О событии

SounDrama ў адной дзеі паводле Антона Чэхава

Мастак-пастаноўшчык – Максім Абрэзкаў
Харэоаграф – Алена Багдановіч

Спектакль “Вяселле” паводле аднайменнай п’есы Антона Чэхава пастаўлены ў новым для беларускага тэатра жанры «SounDrama». Пастаноўкі гэтага жанра нельга назваць ні мюзікламі, ні драматычнымі спектаклямі – гэта ўнікальнае гарманічнае спалучэнне драматычнага мастацтва, музыкі, харэаграфіі і пластыкі. Класічны вадэвіль Чэхава, разгледжаны праз сінтэз мастацтваў, на сцэне Купалаўскага тэатра ператвараецца ў яскравае сучаснае відовішча, здольнае здзівіць нават самага дасведчанага гледача.

Дзеянне спектакля разгортваецца на вяселлі, дзе ёсць шчаслівая нявеста, жаніх, станоўчы і з характарам, заклапочаныя бацькі, госці самага рознага кшталу і нават генерал! Амаль што сапраўдны генерал…

Пастаноўка з’яўляецца сумесным беларуска-расійскім праектам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў, Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава, які ажыццяўляўся пры падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі, Урада Масквы, Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии