Яўгенія Кульбачная

Дата рождения: 19 сентября 1968

Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 1991 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Актрыса драматычнага тэатра і кіно” (курс А.Ф.Андросіка). Працуе ў тэатры з 1991 года.

Сярод найлепшых роляў: Капа (“Пунсовая кветачка” В.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Маленькая разбойніца (“Снежная каралева” Я.Шварца), Нона (“Курыца” М.Каляды), Параска (“Паехалі!..” М.Захаранкі), Служанка (“Нежанаты мнагажэнец” Ж.Б.Мальера), Джозі (“Лэдзі Нявіннасць” Ю.О’Ніл), Служка (“Звон – не малітва” І.Чыгрынава), Сафі (“Саўдзельнікі” Ё.-В.Гётэ), Маўруша (“Смерць Кандзіда Тарэлкіна” А.Сухава-Кабыліна), Удава / Актрыса / Дама / Дзеўка (“Дон Жуан вяртаецца з вайны” О.Хорвата), Аксана (“Таполевая завея” М.Задорнава), Зоя (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Іпаліта (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Ліпачка (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Сяброўка (“Муж для паэтэсы” А.Паповай), Лучэта (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Адэля (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Лілі Бэл (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Падчарыца (“С.В.” паводле “Вішнёвы сад” А.Чэхава), Каралева-ўдава (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Марта (“Ядвіга” А.Дударава).

Аўтар пластычнага вырашэння спектакляў “Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага, “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле У.Караткевіча, “Не мой” паводле А.Адамовіча.

Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2010)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Ганна Мартынаўна Змяюкіна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Улляна (“Хам” паводле Э.Ажэшкі)
Маці Франца (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Багіня Ірыс (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Салоха (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)

Комментарии