Вольга Няфёдава

Дата рождения: 18 февраля 1970

Место рождения: г. Магілёў, Беларусь


У 1992 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Актрыса драматычнага тэатра і кіно” (курс лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі В.В.Маслюка). У тэатры з 1992 года.

Сярод найлепшых роляў: Уршуля (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Эн (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Капа (“Пунсовая кветачка” І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Адэля (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Паэтэса (“Муж для паэтэсы” А.Паповай), Арсета (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Кармен (“Уваходзіць свабодны чалавек” Т.Стопарда), Атаманка (“Снежная каралева” Я.Шварца), Эла (“Вольга” Л.Руахонен)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Куліна (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Ганна Мартынаўна Змяюкіна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Панна (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Салоха (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)

Комментарии