Вікторыя Чаўлытка

Дата рождения: 05 октября 1982

Место рождения: г. Маладэчна, Беларусь


У 2004 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага артыста БССР У.А.Мішчанчука).

З 2002 па 2004 год працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. У Купалаўскім тэатры з 2004 года.

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Марыся (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Ганна Мартынаўна Змяюкіна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Бежанка (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Шміт (“Офіс” І.Лаўзунд)
Ґёрлін Кэлегер (“Самотны захад” М.МакДонаха)
Панна (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Жонка Кума, Дзяўчына (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Ганна (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Гаспадыня (“Лістапад. Андэрсен” паводле А. Паповай)
Прачка, выканаўца песні “Толькі ты” (“Местачковае кабарэ”)
Фаціма Мансур (“Арабская ноч” Р. Шымельпфеніга)

Комментарии