Дзмітрый Есяневіч

Дата рождения: 11 декабря 1981

Место рождения: в. Чарнаградзь Чэрвенсага раёна, Мінская воблі., Беларусь


У 2003 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Л.А.Манаковай). Працуе ў тэатры з 2003 года.

Сярод найлепшых роляў: Эміліян, Цеадорых (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Фердзінанд (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Вен (“Налу” Я.Русакевіч, В.Любецкага), Купец (“С.В.” паводле п’есы “Вішневы сад” А.Чэхава), Прынц Філіп (“Івона, прынцэса Бургундская” В.Гамбровіча), Паўночны алень (“Снежная каралева” Я.Шварца), Паштальён (“Вольга” Л.Руахонен), Іржы (“Маці” К.Чапэка), Бажута (“Ядвіга” А.Дударава), Уладар лесу (“Прыгоды Заранкі і Янкі” В.Бяловай).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Базыль Статкевіч (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Іван Міхайлавіч Яць / Шафер (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Доўлці (“Translations” Б.Фрыла)
Крэцкі (“Офіс” І.Лаўзунд)
Візір (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Запарожац (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)

Комментарии