Арнольд Памазан

Дата рождения: 14 июня 1939

Место рождения: г. Камсамольск-на-Амуры, Расія

Народны артыст Беларусі (1999)

У 1967 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага артыста УССР і БССР Р.А.Качаткова). З гэтага ж года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Адольф Быкоўскі (“Паўлінка” Я.Купалы), Чарнавус (“Хто смяецца апошнім” К.Крапівы), Гарык (“Пагарэльцы” А.Макаёнка), Адвернік (“Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча), Міхалка (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Падзерын (“Плач перапёлкі” І.Чыгрынава), Буслай (“Парог” А.Дударава), Кудраш (“Навальніца” А.Астроўскага), Купец Абдулін (“Рэвізор” М.Гогаля), Марцін (“Валенсіянскія вар’яты” Лопэ дэ Вэгі), Удра (“Безыменная зорка” М.Себасціяна), Верхавод папаўнення анархістаў (“Аптымістычная трагедыя” Ус.Вішнеўскага), Ігар (“Традыцыйны збор” В.Розава), Баба Яга (“Пунсовая кветачка” Л.Браўсевіча, І.Карнавухавай), Манучар Кіквадзе (“Закон вечнасці” паводле Н.Думбадзе), Мяжэнін (“Бераг” поводле Ю.Бондарава), Мужчына (“Кошка, якая сама па сабе блукае” Р.Кіплінга), Машэ (“Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць” І.Жаміяка), Навум Прыгаворка (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Гофмаршал Фон Кальб (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Бадаеў (“Лес” А.Астроўскага), Майкл Гамон (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Ваенны міністр Марэс (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Сапраўдны мужчына (“Муж для паэтэсы” А.Паповай), Падрон Тоні (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Эгей (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Поп (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Эленька (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Савалайнен (“Вольга” Л.Руахонен), Гетман (“Ядвіга” А.Дударава), Брыгела (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні), Губернатар, Дзіўнаваты чыноўнік, Капітан-Спраўнік, Капітан-Капейкін, Мажардом (“Чычыкаў” паводле М.Гогаля)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Пранцысь Пустарэвіч (“Паўлінка” Я.Купалы)
Дзед Даніла (“Сымон-музыка” Якуба Коласа)
Харытон Куторга (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Еўдакім Захаравіч Жыгалаў (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Аршамбо (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбэра)
Пашкевіч (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Комментарии