Святлана Анікей

Дата рождения: 07 февраля 1977

Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 1999 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Л.А.Манаковай). У тэатры з 1999 года.

Сярод найлепшых роляў: Брагіня (“Трыстан ды Ізольда” С.Кавалёва), Юлька (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Верка (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Зорачка (“Карлік-Нос” В.Гаўфа), Аксюша (“Лес” А.Астроўскага), Алена (“Восеньская саната” І.Бергмана), Луіза (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Жонка (“Мы і ЯНО” паводле А.Аверчанкі), Флорэнс (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Думка-вядзьмарка (“Макбет” У.Шэкспіра), Кошачка (мюзікл “Афрыка” Л.Пранчака, У.Кандрусевіча), Лінда (“Уваходзіць свабодны чалавек” Т.Стопарда), Карын (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Падчарыца (“С.В.” паводле п’есы “Вішнёвы сад” А.Чэхава), Марыля (“Ядвіга” А.Дударава).

Уладальніца Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Найлепшая жаночая роля” (роля Паліны ў драме “Не мой“, 2011)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Ярыся (“Каханне ў стылі барока” Я.Стэльмаха)
Ганна (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Ганна Мартынаўна Змяюкіна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Пятруся (“Хам” Э.Ажэшкі)
Крысціна (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбэра)
Сара (“Translations” Б.Фрыла)
Паліна (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Шміт (“Офіс” І.Лаўзунд)
Панна (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Гаспадыня (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Комментарии