Ганна Хітрык

Дата рождения: 25 июня 1980

Место рождения: г. Чалябінск, Расія


У 2001 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва тэатра лялек” (курс А.А.Ляляўскага). Працуе ў тэатры з 2001 года.

Дэбютавала на сцэне ў ролі Лізы ў спектаклі “Брат мой, Сіман…” А.Казанцава.

Сярод найлепшых роляў: Юлька (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Лена (“Кім” А.Дударава), Фэры (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Кошачка (мюзікл “Афрыка” Л.Пранчака, У.Кандрусевіча), Джулія Навэлі (“Балада пра каханне” В.Быкава), Герда (“Снежная каралева” Я.Шварца), Кларыча (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні), Януся (“Ядвіга” А.Дударава), Марыся (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча), Заранка (“Прыгоды Заранкі і Янкі” В.Бяловай).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Ганна (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Марыся (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Ганна Мартынаўна Змяюкіна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Марлен (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбэра)
Сара (“Translations” Б.Фрыла)
Аксана (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Пастушка (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)
Цыганка, Прачка, Жонка (“Местачковае кабарэ”)

Комментарии