Фото - постер к спектаклю Вельтмайстар-акардэон на AFISHA.me

Вельтмайстар-акардэон

16+
Данное событие уже завершено.

О событии

У траўні 2015 года да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне тэатр падрыхтаваў праграму-канцэрт пад назвай “Другая сусветная” паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Памятная дата прайшла, але спектакль і пазней выявіўся надзвычай цікавым і актуальным. Гэта не проста расповед пра вайну, гэта яшчэ і гісторыя ў асобах пра тое, як хутка і драматычна сышла цэлая эпоха, як незваротна ляціць час і як цяжка бывае чалавеку ўхапіцца за яго. Мы хацелі б захаваць спектакль-канцэрт у рэпертуары тэатра пад новай назвай – “Вельтмайстар-акардэон” – у гонар адной з самых знакамітых і чулых песень М. Мермана.

У спектаклі гучаць арыгінальныя песні на словы Марка Мермана ў аранжыроўцы Уладзіміра Кур’яна і ў жывым музычным суправаджэнні аркестра тэатра.  

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии