Антаніна Дубатоўка

Дата рождения: 15 мая 1997

Место рождения: г. Мінск, Беларусь

Нарадзілася 15 траўня 1997 года ў Мінску. У 2018 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно". З гэтага ж года працуе ў тэатры.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Госця на вяселлі ("Людзі на балоце" паводле І. Мележа);
Выканаўца песні "Дваюрадная мова" ("Вельтмайстар акардэон" М. Мермана);
Аля ("Дзве душы" М. Гарэцкага);
Алена ("Сон у купальскую ноч" У. Шэкспіра).
Люба ("Ураджай" П. Пражко);
Пані Амелія ("Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" паводле Я. Баршчэўскага);
Каза ("En souvenir de Шагал"). 

Комментарии