Аляксандр Казела

Дата рождения: 07 августа 1984

Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 2003 годзе скончыў гімназію-каледж пры Акадэміі музыкі па спецыяльнасці “Харавое дырыжыраванне”. У 2007 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Л.А.Манаковай). Працуе ў тэатры з 2007 года.

Першая значная роля на сцэне Купалаўскага тэатра – Сільвіа ў спектаклі “Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні.

Пераможца ў намінацыі “Найлепшы акцёрскі дуэт” (разам з Валянцінай Гарцуевай, спектакль “Не мой” паводле А.Адамовіча) на ХІ Міжнародным фестывалі “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Гомель, 2011)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Пісулькін (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Манус (“Translations” Б.Фрыла)
Франц (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Арлекін (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Дзяк (“Ноч на Каляды” М. Гогаля)
Імператар, Камінар (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)
Кабарэцяж (“Местачковае кабарэ”)
Петэр Карпаці (“Арабская ноч” Р. Шымельпфеніга)

Комментарии