Зоя Белахвосцік

Дата рождения: 26 октября 1959

Место рождения: г. Мінск, Беларусь

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1997)
Заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым (1999)


У 1982 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Актрыса драмы і кіно” (курс народнай артысткі БССР З.І.Браварскай). Працуе ў тэатры з 1982 года.

Сярод найлепшых роляў: Паўлінка (“Паўлінка” Я.Купалы), Зоська (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Далорэс (“Каменны гаспадар” Л.Украінкі), Вірджынія (“Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць” І.Жаміяка), Эрыфіла (“Валенсійскія вар’яты” Лопэ дэ Вегі), Эльза (“Дракон” Я.Шварца), Валянціна, Раіса (“Жыццё Карыцына” А.Паповай), Лаўра (“Блакітная ружа” Т.Уільямса), Наталля Іванаўна (“Тры сястры” А.Чэхава), Жулі (“Нежанаты мнагажэнец, альбо Залёты пана дэ Пурсаньяка” Ж.-Б.Мальера), Аленка Гарошка (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Юлька (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Хільда (“Жанчына з мора” Г.Ібсена), Наташа (“Брама неўміручасці” К.Крапівы), Паліна (“Даходнае месца” А.Астроўскага), Бландзінка, Сакратарка (“Мудрамер” М.Матукоўскага), Танька (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Пакаёўка, Жонка (“Інтымны тэатр Еўсцігнея Міровіча” Е.Міровіча), Тытанія (“Сон у чардзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Хава (“Памінальная малітва” Р.Горына), Мэры (“Крывавая Мэры” Дз.Бойкі), Мэдж (“Касцюмер” Р.Харвуда), Марыя (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Алёна (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Мар’я (“Радавыя” А.Дударава), Жонка забітага лейтэнанта (“Цынкавыя хлопчыкі” С.Алексіевіч), Нявеста Гаральда (“Гаральд і Мод” К.Хігінса, Ж.-К.Кар’ера), Валя (“Вяртанне” Н.Трапіева), Саламея (“Саламея” С.Кавалёва), Місіс Сэвідж (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Памешчыца (“С.В.” паводле “Вішневы сад” А.Чэхава), Каралева-удава (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Каралева Малгажата (“Івона, прынцэса Бургундская” В.Гамбровіча), Гэля (“Варшаўская мелодыя” Л.Зорына), Бабуля (“Снежная каралева” Я.Шварца), Маці (“Маці” К.Чапэка), Маці Янкі (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча).

Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2006).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Бона Сфорца (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава)
Крысціна (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбэра)
Марцэля (“Хам” Э.Ажэшкі)
Маці Франца (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Жонка Кума (“Ноч на Каляды” М. Гогаля)
Алена (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Матуля, Жонка (“Местачковае кабарэ”)

Комментарии