Режиссер: Мікалай Пінігін
В ролях: Аляксандр Падабед
, Ігар Дзянісаў
, Георгій Маляўскі
, Андрэй Кавальчук
, Уладзімір Рагаўцоў
, Святлана Анікей
, Раман Падаляка
, Марына Гардзіёнак
, Алена Сідарава
, Іван Кушнярук
, Валянціна Гарцуева
, Кацярына Алейнікава
, Марта Голубева
, Крысціна Дробыш
, Аляксандр Паўлаў
, Ігар Сігоў
, Міхась Зуй, Сяргей Чуб
, Дзмітрый Тумас
, Павел Паўлюць
, Арнольд Памазан
, Тамара Міронава
, Юлія Шпілеўская
, Кацярына Яворская
, Антаніна Дубатоўка
Продолжительность: 140 минут
Премьера состоялась: 26 апреля 2016 года
Упершыню на беларускай сцэне – спектакль паводле аповесці “Дзве душы” айчыннага класіка, пачынальніка беларускай філасофскай прозы Максіма Гарэцкага. На фоне знакавых гістарычных падзеяў у часе пасля Першай сусветнай вайны пераплятаюцца лёсы розных людзей, якія апынуліся ў гушчы рэвалюцыйнай “куламесы” - падмененых у дзяцінстве панскага і сялянскага сыноў, палітычных прайдзісветаў, закаханых дзяўчат, адраджэнцаў. Дзве душы - гісторыя ўнутранай супярэчнасці беларускага інтэлігента Ігната Абдзіраловіча, які здольны рэфлексаваць над часам і сабой у складаным свеце, шукаць “яснасць у паглядах на спрадвечна няяснае”, што непазбежна робіць яго староннім і безабаронным у сваім асяроддзі.
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter