Кацярына Яворская

Дата рождения: 12 января 1977

Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 1998 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). З гэтага ж года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Ізольда (“Трыстан ды Ізольда” С.Кавалёва), Алена (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Зорачка (“Карлік-Нос” В.Гаўфа), Рэя (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Капа (“Пунсовая кветачка” І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Аксюша (“Лес” А.Астроўскага), Мэры ў юнацтве (“Крывавая Мэры” Дз.Бойкі), Алена (“Восеньская саната” І.Бергмана), Кека (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Герда (“Снежная каралева” Я.Шварца), Айшэ (“Саламея” С.Кавалёва), Кларыча (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні), Марыля (“Ядвіга” А.Дударава), Цёмная чараўніца (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча), Айшэ (“Саламея” С.Кавалёва) і інш.

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Паўлінка (“Паўлінка” Я.Купалы)
Марлен (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбера)
Брыджыт (“Translations” Б.Фрыла)
Аруя / Панна (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле Ф.У.Радзівіл)
Смерць (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)
Францішка Дэке (“Арабская ноч” Р. Шымельпфеніга)

Комментарии