Аляксандр Паўлаў

Дата рождения: 27 августа 1977

Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 1998 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). З гэтага ж года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Гайдук (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Світа (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Дудка (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Антон (“Пунсовая кветачка” І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Міхалка (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Канок’я (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Андрэй (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Нільс Стурэ (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Фемістоклюс (“Чычыкаў” паводле М.Гогаля), Прынц Клаўс (“Снежная каралева” Я.Шварца), Малькольм (“Макбет” У.Шэкспіра), Паштальён (“Вольга” Л.Руахонен), Сільвіа (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Цімох Альпенскі (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Фанвізін, Нячысцік (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Васіль (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Ганс Ламаер (“Арабская ноч” Р. Шымельпфеніга)

Комментарии