Фото - постер к спектаклю Другая сусветная на AFISHA.me

Другая сусветная

Данное событие уже завершено.

О событии

Марк Мерман
спектакль-канцэрт

Мастак-сцэнограф: Барыс Герлаван
Мастак па касцюмах: Алёна Ігруша
Аранжыроўка музычных нумароў: Уладзімір Кур'ян
Стварэнне відэакантэнту: Сяргей Тарасюк

На Купалаўскай сцэне прагучаць 18 песняў, прысвечаных людзям і падзеям Другой сусветнай вайны ў выкананні артыстаў тэатра. Паэзія нашага земляка, выпускніка мінскага філфаку Марка Мермана заўсёды вылучалася выразным сюжэтам і шчымлівай драматургіяй. Гэтаксама, як і ўлюбёны горад Мінск застаецца з Мерманам у далёкай Амерыцы і ў цудоўных радках ягонай паэзіі. Другая сусветная ў творах Мермана прагучыць з нечаканага гледзішча — трафейныя фільмы, сабака Чэрчыля па мянушцы Руфус, стары акардэон “Вельтмайстар”… Тэатр ваенных дзеяў у творах аўтара ахоплівае Еўропу і Афрыку, а згадка знакавых асобаў гэтага перыяду сусветнай гісторыі ўражвае разнастайнасцю — Любоў Арлова, Марыка Рок, Леанід Уцёсаў, Лілі Марлен, Уінстан Чэрчыль, Лені Рыфеншталь, Саламон Міхоэлс, Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии