Фото - постер к спектаклю Шабаны на AFISHA.me

Шабаны

16+
Данное событие уже завершено.

О событии

Камерная сцэна

Альгерд Бахарэвіч
гісторыя

Мастак Аляксандр Камянец
Інсцэніроўка Алена Ганум
Пластычнае вырашэнне Марына Філатава, Алена Ганум
Падбор музыкі Павел Захаранка
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі Мікалай Пінігін

Спектакль “Шабаны” – сцэнічная версія паводле рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”.

Гэта гісторыя маладога пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на радзіму. Таксама гісторыя маладой жанчыны Сафіі, у якой раптоўна знікае муж. Гэта і гісторыя ШАБАНОЎ – аднаго з мінскіх мікрараёнаў. Усе гэтыя гісторыі аб’ядноўвае тэма радзімы, у якой гучыць галоўная праблема -- праблема эміграцыі і вяртання.

“…Калі пакідаеш нейкае месца і пасля вяртаешся – ці вяртаешся туды, дзе быў? Ці гатовыя жыхары гэтага месца прыняць цябе новага? Ці магчыма ўвогуле некуды вярнуцца?...”

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии