Фото - постер к спектаклю Матухна Кураж i яе дзецi на AFISHA.me

Матухна Кураж i яе дзецi

Режиссер: Міхаіл Лашыцкі

В ролях: Святлана Анікей, Алена Сідарава, Надзея Анцыповіч, Анастасія Шпакоўская, Вольга Курэйчык, Алеся Самахавец, Алена Мазгова, Алесь Аўчыннікаў, Генадзь Гатоўчыц, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас, Генадзь Гаранскі, Андрэй Дробыш, Сяргей Тоўсцікаў, Іван Трус, Валерый Кандрацьеў, Аляксей Яравенка, Максім Дубоўскі, Аляксандр Гуранок, Міхаіл Зуй, Міхаіл Есьман, Дзмітрый Есяневіч, Леанід Паўлёнак, Эрык Арлоў-Шымкус

Продолжительность: 180 минут

Данное событие уже завершено.

О событии

Уважаемые зрители!
Спектакль "Матухна Кураж" ОТМЕНЕН
(29.05.2015 КЗ "Минск")
Информация по замене билетов о возврату денежных средств по телефонам:
017)284-82-28; 029) 120-55-55
- а также по адресу: г.Минск, пр-т Независимости,46Б-17

Искренне благодарим за понимание!
Организатор ООО «Театр Ч»


Аўтар – Бертольт Брэхт

Пераклад – Генадзь Бураўкін

Музыка – гурты “9 міліметр”, “НагУаль”, “ili-ili”, “NAKA”, “VuRaj”, “Zui”

Прадзюсар – Андрэй Чорны

Беларускі незалежны «Тэатр Ч», вядомы сваёй неверагоднай пастаноўкай «ДЗЯДЫ» па А. Міцкевічу, запрашае Вас на новы спектакль!

«МАТУХНА КУРАЖ І ЯЕ ДЗЕЦІ» - сучасная і востра актуальная, выбуховая МУЗЫЧНАЯ КАМЕДЫЯ ПРА ВАЙНУ!

П'еса «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта - гэта мастацкая перасцярога, дзе спалучаюцца трагедыя і фарс, смех і слёзы. П'еса датычыцца нашага «сёння» як ніколі, бо вайна зноў апынулася зусім побач і не пакідае нікога абыякавым. Але што, па сутнасці, ёсць вайна? «Бітва за веру» або поле вялікай камерцыі ?! Высокія чалавечыя ідэалы або бесчалавечныя ўчынкі ?!

Галоўную ролю выконваюць Алена СІДАРАВА (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь) у пары з Святланай АНІКЕЙ. Іх гераіня Ганна Фірлінг, гандлярка, вядомая пад імем Матухны Кураж, калясіць па Еўропе са сваім фургонам. Кураж корміцца за кошт вайны - гэта адзіная крыніца існавання для яе і яе дзяцей (двух дарослых сыноў і нямой дачкі). Свет ёй пагражае спусташэннем, аднак лёс складваецца трагічна ...

Дарэчы, вельмі складаная роля нямой дачкі Катрын дасталася Надзеі АНЦЫПОВІЧ / Алесі САМАХАВЕЦ. Без адзінага вымаўленага на сцэне слова, беспамылкова атрымоўваецца ў актрыс перадаць свае самыя глыбокія перажыванні. Цяжка знайсці больш выразны вобраз у сённяшнім тэатры. Песня ў нямым (!) выкананні - гэта проста край эмоцый і пачуццяў!

Спектакль атрымаўся сапраўды музычным ў духу "эпічнага тэатра" Бертольта Брэхта і ў адпаведнасці з яго патрабаваннямі. Песні - у жывым выкананні акцёраў! Аўтарская музыка - у жывым выкананні вядомых альтэрнатыўных гуртоў "9 міліметр", "Нагуаль", "ili-ili", "NAKA", "VuRaj", "Zui"! Адзін Міхаіл Зуй чаго каштуе!

У спектаклі задзейнічаны зоркі беларускага тэатра і музыкі: Святлана Анікей, Алена Сідарава, Надзея Анцыповіч, Анастасія Шпакоўская, Вольга Курэйчык, Алеся Самахавец, Алена Мазгова, Алесь Аўчыннікаў, Генадзь Гатоўчыц, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас, Генадзь Гаранскі, Андрэй Дробыш, Сяргей Тоўсцікаў, Іван Трус, Валерый Кандрацьеў, Аляксей Яравенка, Максім Дубоўскі, Аляксандр Гуранок, Міхаіл Зуй, Міхаіл Есьман, Дзмітрый Есяневіч, Леанід Паўлёнак, Эрык Арлоў-Шымкус

Без сумневу, гэты спектакль найвышэйшага ўзроўню! Не прамініце!

Замова квіткоў: 8 (017) 284-82-28 / 8 (029)-120-5555 / 8 (029)-77777-54

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии