Фото - постер к спектаклю Translations на AFISHA.me

Translations

Автор постановки: Б.Фрыл

Режиссер: Мікалай Пінігін

В ролях: Аляксандр Падабед, Віктар Манаеў, Сяргей Краўчанка, Сяргей Рудзеня, Аляксандр Казела, Ганна Хітрык, Святлана Анікей, Святлана Зелянкоўская, Валянціна Гарцуева

Продолжительность: 180 минут

Премьера состоялась: 23 декабря 2009 года

Данное событие уже завершено.

О событии

спектакль у 2-х дзеях
Брайан Фрыл

Мастак-сцэнограф – Пётр Окунеў
Мастак па касцюмах – Вольга Шаішмелашвілі
Кампазітар – Андрэй Зубрыч
Балетмайстар – Алена Козіч
Навуковы кансультант – Алесь Жлутка

Ірландыя. XIX стагоддзе. Жыхары невялічкай вёскі Бэйле Бэг жывуць у сваім уласным свеце: у ім ёсць гаспадарка, сям'я, каханне, сваркі і хрэсьбіны, і невялічкая школа, усе навучэнцы якой вывучаюць архаічныя, "мёртвыя" мовы: грэчаскую і лацінскую. Аднойчы ж у вёску прыязджаюць англійскія вайскоўцы, прыязджаюць з адной мэтай: пераўтварыць ірландскі Бэйле Бэг у англійскі Бэллібэг. Гэта не толькі гісторыя пра каланізацыю Ірландыі Англіяй.

Гэта не толькі гісторыя пра тое, як адна мова выцясняе другую. Перш за ўсё гэта гісторыя кахання двух людзей: англійскага салдата і ірландскай дзяўчыны, якія размаўляюць на розных мовах і папросту не могуць разумець адзін аднаго. Гэта гісторыя пра тое, як энергія і моц сапраўднага кахання пераадольваюць моўныя абмежаванні, пра пачуцці, якія вышэй за ўсё на свеце.


 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии