Фото - постер к спектаклю Сымон-музыка на AFISHA.me

Сымон-музыка

Автор постановки: Якуб Колас

Режиссер: Мікалай Пінігін

В ролях: Аляксандр Казела, Генадзь Гарбук, Генадзь Аўсяннікаў, Ігар Дзянісаў, Вячаслаў Паўлюць, Алена Сідарава, Віктар Манаеў, Крысціна Казак, Ганна Хітрык, Мікалай Кірычэнка, Мікалай Кучыц, Аляксандр Падабед, Арнольд Памазан, Дзмітрый Есяневіч, Зінаіда Зубкова, Наталля Качаткова

Продолжительность: 145 минут

Премьера состоялась: 19 ноября 2005 года

Данное событие уже завершено.

О событии

містэрыя ў 2-х дзеях

Сцэнаграфія і касцюмы – Алеся Снапок-Сарокіна
Кампазітар – Андрэй Зубрыч
Пластыка – Павел Адамчыкаў

Паэму “Сымон-музыка” называюць скарбніцай беларускай мовы. Яна поўніцца музыкай словаў таленавітага паэта, музыкай, якая ідзе з самых глыбіняў беларускай зямлі. Перадаць гэтую музыку на Купалаўскай сцэне здолеў рэжысёр Мікалай Пінігін у выдатным спектаклі паводле выбітнага твора Якуба Коласа.

Дзіўнаваты пастушок Сымон, на якога нават бацькі лаяцца за чулую душу, больш за надзённую працу цікавіцца музыкай зямлі, ветру, лесу, адчувае ў сабе дар песняра. Пасля смерці дзеда – адзінага, хто разумеў яго і шкадаваў, – Сымон ідзе блукаць па свеце ў пошуках сваёй долі. Усё багацце ягонае – скрыпка, што засталася ад дзеда Курылы. На сваім шляху ён сустракае Жабрака, карчмара Шлёму, Пана, дзеда Данілу, Варажэю, і, нарэшце, свае сапраўднае каханне – Ганну. Па словах Мікалая Пінігіна, Сымон праходзіць усе этапы жыцця творцы – белай вароны сярод людзей, якому ва ўсе часы цяжка жылося, і робіць галоўную справу свайго жыцця – вылечвае музыкай каханую.

Па форме спектакль задуманы рэжысёрам як містэрыя, у якой дзейства каментуецца хорам.

 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Сымон-музыка"

Читайте также