Режиссер: Мікалай Пінігін
В ролях: Віктар Манаеў, Крысціна Дробыш
, Марта Голубева
, Вікторыя Чаўлытка
, Юлія Шпілеўская
, Валянціна Гарцуева
, Марына Гардзіёнак
, Ігар Сігоў
, Віталь Макарэвіч
, Алег Гарбуз
, Андрэй Градабоеў
, Павел Астравух
, Іван Кушнярук
, Павел Харланчук-Южакоў
, Іван Трус
, Аляксандр Казела
, Аляксандр Паўлаў
, Андрэй Дробыш
, Дзмітрый Тумас
, Дзмітрый Есяневіч
, Сяргей Чуб
, Міхаіл Світа, Раман Падаляка
, Павел Паўлюць
Продолжительность: 160 минут
Премьера состоялась: 26 декабря 2019 года
Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы Кацярына Шымановіч
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Пераклад з англійскай мовы Юрка Гаўрук
Стварэнне плаката Уладзімір Цэслер
Выхаваўшы трох дачок, кароль Брытаніі Лір робіць шыкоўны жэст: ён дзеліць дзяржаву на часткі і аддае карону. Стомлены і знясілены ўладар хоча дажыць свае дні ў любові. Але нашчадкі вырашаюць інакш. Новае пакаленне пераймае ўладу, адмаўляючыся ад роднага бацькі і старога караля. Цяпер ён выгнаннік у голым полі, дзе ад колішняй велічы засталіся адно цьмяныя ўспаміны. Паволі перад Лірам паўстае жудасная карціна чалавечага крывадушша і сквапнасці.
П’есы Уільяма Шэкспіра – гэта ўніверсальная гісторыя, у якой больш пытанняў, чым адказаў. Рэжысёр Мікалай Пінігін спрабуе задаць гэтыя пытанні беларускай публіцы, прамаўляючы са сцэны словамі Юркі Гаўрука – славутага перакладчыка Шэкспіра.
Самаўпэўненасць, прага спагады, віна, крыўда і мяжа вар’яцтва. Кароль Лір. Вось перад вамі чалавек, які ён ёсць.