Наталля Качаткова

Дата рождения: 24 июня 1948

Место рождения: г. Масква, Расія


Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1990)


У 1971 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Актрыса драмы і кіно” (курс У.А.Маланкіна). Працуе ў тэатры з 1971 года.

Сярод найлепшых роляў: Кукушкіна (“Даходнае месца” А.Астроўскага), Адэля (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Агата (“Паўлінка” Я.Купалы), Маня (“Верачка” А.Макаёнка), Нюша (“Прызначэнне” А.Валодзіна), Рузана (“Вясёлы тракт” Б.Васільева), Люся (“Вар’яцкае жыццё” С.Злотнікава), Малання (“Дзеці сонца” М.Горкага), Пашлёпкіна (“Рэвізор” М.Гогаля), Дзіяна (“Курыца” М.Каляды), Федра (“Валенсіянскія вар’яты” Лопэ дэ Вэгі), Роза (“Яны любілі яго” А.Кертаса), Нерына (“Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка” Ж.Б.Мальера), Дама (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Жонка Мілера (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Мадона Паскуа (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Персефона (“Уваходзіць свабодны чалавек” Т.Стопарда).

Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2005)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Агата (“Паўлінка” Я.Купалы)
Варажэя (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Куліна (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Настасся Цімафееўна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Ткачыха (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Глушачыха (“Людзі на балоце” паводле І.Мележа)
Валя (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы