Автор постановки: Г. Х. Андэрсен
Режиссер: Святлана Навуменка
В ролях: Цімафей Ткачоў, Ілля Ясінскі
, Гражына Янулевіч, Наталля Халадовіч
, Марыя Пятровіч
, Ганна Маслоўская
, Бэла Шпінер
, Дзяніс Паршын
, Дзмітрый Цяслоўскі
, Сяргей Шымко
, Дзмітрый Давідовіч
, Дзяніс Варанцоў
, Максім Брагінец
, Мікалай Стонька
, Андрэй Дабравольскі
,
Над спектаклем працавалі:
Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Харэаграфія – Вольга Скварцова-Кавальская
Пластыка – з. а. РБ Ігар Сігаў
Памочнік рэжысёра – Таццяна Рабчыкава
Кансультант па класічным балеце – Н. Дараховіч
Дарагі глядач! Малышок ды твая сяброўка-дзяўчынка, вучань пачатковых класаў, падлетак...
Праз некалькі хвілін у зале згасне святло. Сцішся, калі ласка! Прыслухайся, як б'ецца тваё сэрца. яно крыху ўсхваляванае, так? Тады пара адпраўляцца ў падарожжа па краіне казак.
Сёння цябе туды павядзе славуты казачнік свету - Ганс Хрысціян Андэрсен. Ты сустрэнеш чараўніка Оле-Лукое, працавітага Камінара, ганарлівую Свінку-скарбонку, даверлівага Крата і, вядома ж, стойкага алавянага Салдаціка.
Мажліва, ужо ведаеш пра яго не зусім шчаслівы лёс. Не сумуй! У казцы і жыцці заўсёды ёсць месца цудам, і Салдацік яшчэ не раз вернецца да цябе.
Толькі помні - адданасць Салдаціка, вернасць каханню і самаахвярнасць Балерыны так патрэбны ў жыцці!