Андрэй Дабравольскі

Дата рождения: 20 марта 1974

Место рождения: г. Жодзіна, Мінская вобласць, Беларусь

На працягу 1991-1995 гг. працаваў у Народным тэатры г. Жодзіна на пасадзе загадчыка пастановачнай часткі.

Удзельнічаў у наступных пастаноўках:


“Жорж Дадэн, ці абдураны муж” Ж. Б. Мальера – Жорж Дадэн. “Звар'яцелы Журдэн” М. Булгакава – Настаўнік філасофіі.
“Бес” М. Варфаламеева – Рэпенка.

З 1997 па 2002 год з'яўляўся студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры (майстэрня дацэнта В. Анісенкі).

Дыпломныя спектаклі:


“Жаніцьба Бялугіна” М. Астроўскага (пастаноўка Ю. Сідарава) – Бацька. “Апошнія” М. Горкага (пастаноўка А. Бутакова) – Іван Каламійцаў.

З 1999 па 2001 год узначальваў Народны тэатр г. Жодзіна.

Паставіў спектаклі:


“Хто баіцца Рэя Брэдберы” У. Максімава.
“Генералы ў спадніцах” Ж. Ануя.
“Дзве стралы” А.Валодзіна –Глава роду.
“Энергічныя людзі” В. Шукшына – Арыстарх.

З 2001 года працуе ў РТБД.

Яго мінулыя спектаклі:


“Блазан” М. Клімковіча, У. Сцяпана (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Кат.
“Стомлены д’ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – Карчмар.
“Макбет” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Стары.
“Рычард” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Бракэнбэры.
“Балада пра Бландою” С. Кавалёва (пастаноўка Уладзіславы Паржэцкай) – Сімбалда.
“Толькі дурні сумуюць” спектакль-прыпавесць паводле п’есы Д. Альмагора (Ізраіль) (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёры-дыпломнікі Андрэй Дабравольскі і Ганна Арыніч-Анісенка) – Рабі Гедалья, Айзік.
“Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Лабасты.
“Зона “Х” А. Карэліна (пастаноўка Сяргея Гавенка) – Галоўны.
“Скарб. Нязломны рыцар” В. Такарчук і М. Вайтышка (пастаноўка Максіма Паніматчанкі і Веранікі Буслаевай, Вітаўта Грыгалюнаса) – Анёл Ахоўнік.
“Понцій Пілат” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сяян.
“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Кароль.
“Гульні багоў” Х. Халера (пастаноўка Зінаіды Пасюцінай) – Бог Леа.
“Валянціна” А. Вампілава (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Мячэткін.
“Трыбунал” Андрэя Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Сырадоеў.
“Ганна ў тропіках” Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША)) – Чэстэр.
“Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вартаўнік І.
“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Герцаг Альбані.
“Чорны квадрат” М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Браніслаў Кот.
“Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Біскуп Альберт.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Маркіз д'Арсіньі.
“Шлях у Царград” З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Пугачоў, Сланскі, Мажны.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Боркін.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Міхал Кагут.
“Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Аляксей.
“Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Шамраеў.
“Вандроўнікі ў Нью-Йорку” А. Паповай (пастаноўка Алы Палухінай) – Бернар.

Яго сённяшнія спектаклі:

“Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Бацька.
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Святар.
“Нязваны госць” С. Бартохавай (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ён.
“Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Філін.
“Сёстры Псіхеі” Сяргея Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Нікандр.
“Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Салтыкоў, Макс.
“Тры Жызэлі” А.Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Ханаў.

Комментарии