Марыя Пятровіч

Дата рождения: 09 июня 1984

Место рождения: г.Магилёў, Беларусь

З 2002 па 2007 год вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, атрымала спецыяльнасць “рэжысёр, педагог спецдысцыплін” (майстэрня В. Анісенкі).

З таго ж года працуе ў РТБД.

Яе мінулыя спектаклі:

“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварц, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Фрэйліна.
“Паўночная цішыня” Я. Конева, паводле аповесці Б. Васільева “А заранкі тут ціхія...” (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Рыта Асяніна.
“Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Харыет.
“Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Удзельніца кардэбалету.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Манашка.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Саша Лебедзева.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сялянка, Госця на балі.
“Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Лакі.
“Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ані.
“Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Маша.
“Вяртанне галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Істота са “свету Кафкі”.

Яе сённяшнія спектаклі:

“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Сялянка.
“Тры Жызэлі” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Ніна, Віктуар дарослая.
“Дажыць да прэм'еры” М. Рудкоўскі (рэжысёр П. Харланчук-Южакоў) – Жанчына.

Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай даматургіі і рэжысуры:

“Сляпая зорка” (аўтарскі праект Мікалая Рудкоўскага) – Лая.

Комментарии