Дзяніс Паршын

Дата рождения: 27 марта 1980

Место рождения: г. Прыпяць, Кіеўская вобласць, Украіна

У 1997 г. скончыў СШ № 10 г. Маладзечна. Займаўся ў тэатры-студыі "ТэСт" (г. Маладзечна) пад кіраўніцтвам Т. Бабей.

У 1998 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры, які скончыў у 2003 г., атрымаўшы спецыяльнасць “рэжысура драмы” (майстэрня М. Абрамава).

Студэнцкія спектаклі:

“Заўтра была вайна” Б. Васільева (пастаноўка М. Абрамава) – Арцём Шэфер.
“Вольные псы” паводле аповесці К. Сергіенкі “До свиданья, овраг” (пастаноўка М. Абрамава) – Горды. (у гэтым спектаклі з’яўляўся таксама і аўтарам песень).

З 2003 г. працуе ў РТБД.

Яго мінулыя спектаклі:

“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Прынц.
“Понцій Пілат” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Калігула.
“Трыбунал” Андрэя Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Валодзька.
“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Кароль Французскі.
“Іванаў” А.Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Львоў.
“Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Цёпа.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Філіп.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Філібер дзю Круазі, Маркіз дэ Лесак, брат Вернасць.
“Шлях у Царград” З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Муцімір Багамолаў, Жоўтая маска, Гуру, Сведка “А”.
“Іванаў” А.Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Гаўрыла.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Алесь Загорскі.
“Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Ваван.
“Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Саша.
“Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Трэплеў.
“Вяртанне Галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Аляксандр.

Яго сённяшнія спектаклі:

“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Хлопец.
“Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Варона.
“Сталіца Эраунд” С. Гіргеля (пастаноўка Сары Токінай) – Сухарэўскі.
“Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Абрахас.
“Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Максім, Пётра.
“Тры Жызэлі” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Сяргей.

Дзяніс Паршын займаецца музыкай, піша песні, ў тым ліку для тэатра. Яго песні выкарыстоўваюцца ў музычным афармленні спектакляў “Белы анёл з чорнымі крыламі”, “Сталіца Эраунд”.

З 2007 года з'яўляецца артыстам мюзiкла Iллi Алейнiкава "Прарок" (роля Малады прарок)

8 лістапада 2008 г. Дзяніс Паршын зладзіў на сцэне тэатра аўтарскі канцэрт “Між намі кажучы…”.

Комментарии