О событии

Куды каціцца свет? Што не так з сучасным грамадствам?
Дзіўна, але гэтымі ж пытаннямі задаваўся Аляксандр Астроўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя ад імя свайго персанажа Жадава ў п’есе “Даходнае месца”. Прайшло амаль паўтары стагоддзі, а пытанні застаюцца актуальнымі.

У кожнага чалавека свае жыццёвыя прынцыпы. Адзін выбірае грошы, фінансавы дабрабыт, багацце. Другі – багацце душэўнае, сумленнасць, адказнасць, гонар. У кожнага свая выгада ад такога жыццёвага выбару, свой профіт. Але хто выйграе?
А калі да гэтых каштоўнасцяў дадаць каханне? Ці маем мы права рабіць другога чалавека заложнікам свайго рашэння, альбо павінны ісці на кампраміс дзеля кахання?

Сучасны погляд на вечныя пытанні аб чалавечых каштоўнасцях у новай пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ў РТБД.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марына Алекна
Кампазітар – Дзмітрый Фрыга

Прэм’ера: 12 мая 2020
УВАГА! У спектаклі выкарыстоўваецца страбаскоп і дым-машына.
Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Профіт"