Валянцін Салаўёў

Дата рождения: 20 января 1956

Место рождения: г.Стаўбцы, Мінская вобласць, Беларусь

У 1986 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (курс народнай артысткі Беларусі З.Браварскай). Працаваў зваршчыкам, электрыкам, загадчыкам пастановачнай часткі Народнага тэатра Палаца культуры Мінскага трактарнага завода.

З 1986 па 2012 год працаваў у Акадэмічным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны ў 2006 годзе.

У 2012 годзе прысвоена званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”.

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі працуе з 2013 года.


Ролі ў Нацыянальным тэатры імя Я. Коласа:


“Несцерка” (рэжысёр Федар Шмакаў, 1991г.) – Несцерка.

“О цо да!” (рэжысёр Віталь Баркоўскі) – Тарашкевіч.

“Кацярына Іванаўна” (рэжысёр Рыд Таліпаў ) – Карамыслаў.

“Жанчына ў пясках” (рэжысёр Ігар Баярынцаў ) – Нікі Дзюмпэй.

“Бацька”(рэжысёр Віталь Баркоўскі) – Ротмістр.

“Несцерка” (рэжысёр Віталь Баркоўскі) – Суддзя.

“Дарагая Памэла Кронкі!” (рэжысёр Антон Грышкевіч) – Сол Боза.

“І смех, і слёзы, і любоў” У. Набокава (рэжысёр Віталь Баркоўскі) – Рэўшын.

“Памінальная малітва” (рэжысёр В. Анісенка) – Тэўе.

“Фламенка” (рэжысёр І. Баярынцаў) – Юра.

“Васа” (рэжысёр Р. Таліпаў ) – Прохар.

“Млын” (рэжэсёр Ю. Пахомаў) – Старцаў.

“Ён. Яна. Акно. Нябожчык” (рэжысёр Ю. Пахомаў) – Рычард Уіллі.

“Крыж Еўфрасінні” (рэжысёр М. Краснабаеў) – Дзіянісій.

“Апошнія сведкі” (рэжысёр У. Савіцкі) – Вучань.

“Візіт дамы” (рэжысёр Уладзімір Савіцкі, 2012) – Ілл.


Ролі ў РТБД:


“Тры Жызэлі” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Ільіч.


Ролі ў кіно:


“Паляванне на апошняга жорава” 1986, Беларусьфільм (рэжысёр В.Анісенка) – Віктар.

“Імгненне вечнасці” 2004, Беларусь ( рэжысёр Д.Рубанік) – Вядучы.

“Брэсцкая крэпасць. Вяртанне памяці” 2009, Беларусьфільм (рэжысёр А.Чарняк)- Вядучы.

“Яблык месяца” (“Яблоко луны”) 2009, Беларусьфільм (рэжысёр А.Туровіч) – Участковы.

“Сапраўднае жыццё” ( серыя “Любоўны трохкутнік”) 2010, Расія – Аляксандр Сямёнаўскі.

“Сямейны дэтэктыў” (рэжысёр Б. Казакоў).

“Зваротны бок месяца” 2012 (“ Обратная сторона луны”), Расія (рэжысёр А.Кот) – Крылоў.

Комментарии