Фото - постер к спектаклю Людзі на балоце на AFISHA.me

Людзі на балоце

16+

Автор постановки: Аляксандр Гарцуеў

Режиссер: Аляксандр Гарцуеў

В ролях: Вікторыя Чаўлытка, Валянціна Гарцуева, Раман Падаляка, Аляксандр Паўлаў, Павел Харланчук-Южакоў, Міхаіл Світа, Павел Астравух, Крысціна Дробыш, Генадзь Аўсяннікаў, Ігар Сігоў, Наталля Качаткова, Аляксандр Падабед, Тамара Міронава, Алена Сідарава, Зоя Белахвосцік

Продолжительность: 160 минут

Премьера состоялась: 16 марта 2012 года

Данное событие уже завершено.

О событии

палеская хроніка на дзве дзеі
Іван Мележ

Мастак-пастаноўшчык – Ігар Анісенка
Кампазітар – Дзмітрый Фрыга

“Палескую хроніку” Івана Мележа называюць беларускім нацыянальным эпасам. У творы на фоне драматычных падзеяў мінулага стагоддзя разгортваюцца сцэны народнага жыцця, узнімаюцца спрадвечныя пытанні быцця і пошуку шчасця, якое для адных – у каханні і сям’і, для іншых – ва ўладзе і дабрабыце.

На раздарожжы перад выбарам апынаюцца і героі спектакля – Васіль, Ганна і Яўхім. Васіль – бязбацькавіч; выгадаваны ў нястачы, ён хоча цвёрда стаяць на нагах, марыць пра свой кавалак зямлі, уласную гаспадарку. Яўхім – сын працавітага і заможнага бацькі – мае ўсё з маленства і дбае адно пра ўцехі. Абодвум даспадобы вясковая прыгажуня Ганна, абодва чакаюць ад яе выбару на сваю карысць.

Адмыслова для пастаноўкі Аляксандр Гарцуеў стварыў уласную інсцэніроўку рамана. Ранейшая, па словах рэжысёра, была добрая, але адпавядала свайму часу і мела моцны сацыяльны кантэкст. Цэтральнае месца новай інсцэніроўкі займае трохкутнік Яўхім – Ганна – Васіль.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Людзі на балоце"