Зінаіда Зубкова

Дата рождения: 03 ноября 1938

Место рождения: м. Ульянаўка, Тосненскі раён, Ленінградскай вобласць

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1989)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)


У 1960 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Актрыса драматычнага тэатра” (курс народнага артыста БССР К.М.Саннікава). Працуе ў тэатры з 1960 года.

Сярод найлепшых роляў: Верачка (“Перад вячэрай” В.Розава), Соня (“Лявоніха на арбіце” А.Макаёнка), Зоя (“У мяцеліцу” Л.Лявонава), Дзіяна (“Канец – справе вянец” У.Шэкспіра), Наташа (“Выбачайце, калі ласка!” А.Макаёнка), Зіна (“Трыбунал” А.Макаёнка), Мелія (“Месье Амількар, або Чалавек, які плаціць” І.Жаміяка), Наташа (“104 старонкі пра каханне” Э.Радзінскага), Каця (“Начное дзяжурства” А.Дзялендзіка), Света (“Выклік багам” А.Дзялендзіка), Мэры (“Гаральд і Мод” К.Хігінса, Ж.-К.Кар’ера), Мануэла (“Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча), Зіна Зёлкіна (“Хто смяецца апошнім” К.Крапівы), Варвара / Маці Зуйка (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Аграфена Кандрацьеўна (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Уршуля (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча).

У 1984 годзе за выкананне ролі Марысі ў радыёспектаклі “Хамуціус” паводле А.Куляшова ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Адэля (“Паўлінка” Я.Купалы)
Варажэя (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Ганна (“Вечар” А.Дударава)
Дашанька (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Бежанка (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Нястранская (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы

Читайте также