Віктар Манаеў

Дата рождения: 07 августа 1958

Место рождения: г. Мінск, Беларусь

Народны артыст Беларусі (2011)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992)



У 1980 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр тэатра лялек”. У тэатры з 1980 года.

Сярод найлепшых роляў: Іван (“Плач перапёлкі” І.Чыгрынава), Славік (“Апошняе спатканне” А.Галіна), Сын (“Тая, якая сама па сабе блукае” Р.Кіплінга), Хлестакоў (“Рэвізор” М.Гогаля), Янка (“Наш Купала” І.Чэркаса), Мікіта (“Ажаніцца – не журыцца” М.Чарота, бр.Далецкіх), Кай (“Снежная каралева” Г.-Х.Андэрсэна), Валерыо (“Валенсіянскія вар`яты” Лопэ дэ Вегі), Генка (“Брама неўміручасці” К.Крапівы), Пецька, Юрка (“Характары” В.Шукшына), Веставы (“Зоркі вечныя” М.Бора), Лёнька Адуванчык (“Радавыя” А.Дударава), Крумкач (“Тры Іваны – тры браты” А.Вольскага), Жадаў (“Даходнае месца” А.Астроўскага), Валодзька (“Трыбунал” А.Макаёнка), Арыэль (“Бура” У.Шэкспіра), Гаральд (“Гаральд і Мод” К.Хігінса, Ж.К.-Кар`ера), Пісар (“30 дзён Кашчэя Бессмяротнага” Э.Успенскага), Міша (“Дзеці сонца” М.Горкага), Валер (“Тарцюф” Ж.-Б.Мальера), Сяргей Прадкін (“Надзея Путніна” І.Малеева), Генрых (“Дракон” Я.Шварца), Фёдар (“Памінальная малітва” Р.Горына), Мікіта Зносак (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Апаліон (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Хвядоцік (“Тры сястры” А.Чэхава), Пурсаньяк (“Нежанаты мнагажэнец, альбо Залёты пана дэ Пурсаньяка” Ж.-Б.Мальера), Ян Губач (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Дон Жуан (“Дон Жуан вяртаецца з вайны” Э. фон Хорвата), Буланаў (“Лес” А.Астроўскага), Норман (“Касцюмер”, Р.Харвуда), Слуга, Фольрад, Сусед (“Інтымны тэатр Еўсцігнея Міровіча” Е.Міровіча), Аснова (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Ісідара (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Ганібал (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка).

За выкананне ролі Лёнькі Адуванчыка ў спектаклі “Радавыя” Аляксея Дударава ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР , за выкананне ролі Мікіты Зносака ў спектаклі “Тутэйшыя” Янкі Купалы – Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Уладальнік Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2008)
Дыплом “За майстар-клас для маладых акцёраў” на V Міжнародным моладзевым тэатральным форуме “Март-кантакт” (Магілёў, 2010)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Дзед Жабрак (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Кручкоў (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Франсуа (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбэра)
Джымі Джэк (“Translations” Б.Фрыла)
Банут (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Гольдберг (“Местачковае кабарэ”)

Отзывы

Читайте также