Андрэй Дробыш

Дата рождения: 22 ноября 1982

Место рождения: м. Варапаева, Пастаўскі раён, Віцебская вобл., Беларусь


Скончыў музычнае вучылішча ў Наваполацку па класу валторна. У 2006 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). Працуе ў тэатры з 2005 года.

Першая галоўная роля на сцэне Купалаўскага тэатра – Кім у аднайменным спектаклі па п’есе А.Дударава.

Сярод найлепшых роляў: Тоні (“Маці” К.Чапэка), Фларында Аратузі (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні), Бажута (“Ядвіга” А.Дударава), Янка (“Прыгоды Заранкі і Янкі” В.Бяловай).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Вінцусь (“Паўлінка” Я.Купалы)
Дырыжор (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Іван Міхайлавіч Яць (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Оўэн (“Translations” Б.Фрыла)
Немец (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Хоня (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Маленькі Клаўс, Кравец (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)
Афіцыянт (“Местачковае кабарэ”)

Отзывы