Автор постановки: Уільям Шэкспір
Режиссер: Андрэй Прыкатэнка
В ролях: Юлія Шпілеўская, Марта Голубева, Іларыя Шашко, Аляксандр Казела, Антаніна Дубатоўка, Павел Астравух, Міхась Зуй, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Дробыш, Міхаіл Світа
Продолжительность: 120 минут
Премьера состоялась: 7 сентября 2018 года
У аснове спектакля ляжыць самая лірычная і самая пачуццёвая сюжэтная лінія п’есы “Сон у летнюю ноч” Уільяма Шэкспіра – гісторыя маладых афінян, якія ў начным лесе спрабуюць знайсці і выказаць сваю жарсць. Тут закаханыя ўсё, а яшчэ ўсе маладыя, прыгожыя, тэмпераментныя і энергічныя. Гэты спектакль – аперацыя над лірычным пачуццём, а таксама спроба прэпараваць каханне і тое шматаблічча чалавечых пачуццяў, што спадарожнічае закаханасці. Міфалагічны свет п’есы Уільяма Шэкспіра на Купалаўскай сцэне становіцца яркім відовішчам, поўным дынамічнай музыкі, актыўнага руху, хараства маладых цел і галасоў. Гэта містэрыя адной ночы, у якой насычанасць эмоцый выяўляецца не толькі праз сілу акцёрскай гульні, але і з дапамогай разнастайных высокатэхналагічных медыярэсурсаў і эфектаў, адмыслова падабраных для рэалізацыі рэжысёрскай ідэі. Спецыяльна для пастаноўкі зменена і пашырана прастора галоўнай сцэны тэатра, такім чынам гледачы могуць прыняць непасрэдны ўдзел у аўтарскім даследаванні ўсёй раскошы адчуванняў закаханых герояў.
Звяртаем увагу, што квіткі ў дзень спектакля можна набыць только праз касы тэатра.
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter