Автор постановки: Васіль Дранько-Майсюк, Валярына Кустава
В ролях: Таццяна Мархель, Валянцін Салаўёў
, Людміла Сідаркевіч
, Галіна Чарнабаева
, Ганна Анісенка
, Анастасія Баброва
, Алена Баярава
, Максім Брагінец
, Вераніка Буслаева
, Дзмітры Давідовіч, Марына Здаранкова
, Арцём Курэнь
, Ганна Семяняка
, Наталля Халадовіч
, Надзея Цвяткова
, Ілля Ясінскі
Продолжительность: 90 минут
90 хвілін з жыцця творцы
Уладзімір Караткевіч...
Ён лавіў акул і атрутных змей, аплакваў сваё першае трагічнае каханне, першым на Беларусі пачаў пісаць гістарычныя дэтэктывы і стаў адным з самых папулярных айчынных пісьменнікаў “ад Варшавы да Камчаткі”. Караткевіч “ламаў” у літаратуры правілы гульні, умеў здзіўляць і натхняць, ненавідзеў, калі яго называлі рамантыкам, і марыў, каб рэальныя беларусы сталі такімі ж моцнымі, годнымі, як і яго літаратурныя героі.
“Наш Караткевіч” – гэта тэатральная імпрэза пра незвычайнага чалавека, яго жыццё, поўнае жарсцяў, неверагодных прыгодаў і яркіх адкрыццяў. Па лабірынтах творчасці, кахання, спакусаў, нечаканых таямніц, звязаных з асобай Караткевіча, гледача правядуць вядучы імпрэзы Васіль Дранько-Майсюк, артысты РТБД, а таксама ансамбль “Музычная арка”.
Мастак: Юрый Саламонаў