Таццяна Мархель

Дата рождения: 19 января 1939

Место рождения: в. Шпакоўшчына, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць

У 1957-1959 гг. працавала медыцынскай сястрой у 6-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.

У 1959-1963 гг. вучылася ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Пад час вучобы сыграла ў спектаклі“Егер” паводле А. Чэхава (пастаноўка В. Галіны).

У 1963-1966 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

Удзельнічала ў наступных пастаноўках:

“Экстранны выклік” Л. Мітрафанава (пастаноўка А. Брыльянтшчыкава) – Фрося.
“Порт-Артур” І. Папова, паводле А. Сцяпанава (пастаноўка А. Струніна) – Куін-Сан.
“Снежная каралева”Я. Шварца (пастаноўка Т. Гагавай).
“Разбуджанае сумленне” В.Шаўрына (пастаноўка У. Алейніча).
“Пятроўка, 38” паводле Ю. Сямёнава (пастаноўка А. Струніна) – Прастытутка.
“Сэрца на далоні” паводле І. Шамякіна (пастаноўка А. Струніна) ­– Маша.

З 1966 па 1967 год працавала ў Дзяржаўным тэатры для дзяцей і юнацтва Казахстана, г. Алма-Ата.

Іграла ў спектаклі:

“Чатыры крыжы на сонцы” А. Дзялендзіка ­– Галіна.

З 1967 па 1970 год працавала ў Магілёўскім драматычным тэатры.

Яе спектаклі:

“Замак Броўдзі” паводле А. Кроніна (пастаноўка М. Харошкі).
“Мала сказаць – кахаю!” Л. Караічава (пастаноўка В. Валадарскага) – Ніна.
“Гады навальнічныя” К. Губарэвіча (пастаноўка В. Валадарскага) – Мар’я.
“Ягор Булычаў ды іншыя” М. Горкага (пастаноўка В. Валадарскага) – Глафіра.
“Саламяны капялюшык” Э. Лабіша (пастаноўка В. Валадарскага) – Анаіс.

У 1970–1986 гг. працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа.

Яе спектаклі:

“Амністыя” М. Матукоўскага (пастаноўка У. Забэлы) – Бажашуткава.
“Саслужыўцы” Э. Брагінскага і Э. Разанава (пастаноўка Л. Кавалёва) – Вольга.
“Доктар філасофіі” Б. Нушыча (пастаноўка С. Казіміроўскага) – Проціч.
“Прыніжаныя і зняважаныя” паводле Ф. Дастаеўскага (пастаноўка С. Казіміроўскага) – Ганна Андрэеўна Іхменнева.
“Званы Віцебска” У. Караткевіча (пастаноўка В. Мазынскага) – Маці.
“Сымон-музыка” паводле Я. Коласа (пастаноўка В. Мазынскага) – Маці.
“Разгром” паводле А. Фадзеева (пастаноўка В. Мазынскага).
“Заставайцеся сонцам” А. Панаяна (пастаноўка С. Казіміроўскага) – Суседка.
“ Кастусь Каліноўскі” У. Караткевіча (пастаноўка В. Мазынскага) – Маці.
“Не страляйце ў белых лебедзяў” паводле Б. Васільева (пастаноўка Б. Эрына) – Харошына.
“Стары дом” А. Казанцава (пастаноўка В. Маслюка) – Зінаіда Сямёнаўна.
“Вяселле Крачынскага” А. Сухава-Кабыліна (пастаноўка Б. Эрына) – Атуева.
“Адпачынак пасля ранення” В. Кандрацьева (пастаноўка Г. Мушперта) – Салдатка.
“Блытаныя сцежкі” (“На вастрыні”) К. Крапівы (пастаноўка В. Мазынскага ) – Зоя Антонаўна.
“Вечар” А. Дударава (пастаноўка В. Мазынскага) – Ганна.
“Радавыя” А. Дударава (пастаноўка В. Мазынскага) – Марыя.
“Без віны вінаватыя” А. Астроўскага (пастаноўка Б. Эрына) – Кручыніна.“Рамэо і Джульета” В. Шэкспіра (пастаноўка В. Мазынскага) – Лэдзі Капулеці.

У 1987-1993 гг. працавала ў Тэатры-студыі кінаакцёра. Іграла там ў спектаклі “Дзіця з Віфлеема”, дзе ўвасобіла на сцэне выканаўцу народных песень, чытальніка-вядучага і абагулены вобраз беларускай сялянкі.

У РТБД працуе з 1993 года.

Яе мінулыя спектаклі:

“Сабака з залатым зубам” У. Савуліча (пастаноўка Валерыя Раеўскага) – Кацярына Карпаўна.
“Галава” І. Сідарука (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Бежанка.
“Паваліўся нехта” У. Галубка і Л. Родзевіча ­(пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Магрэта.
“Пеўчыя” Г. Марчука (пастаноўка Мікалая Дзінава) ­– Жанчына з голасам.
“Рычард” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Герцагіня Йоркская.
“Брат мой, Сымон” У. Рудава (пастаноўка Уладзіміра Рудава) – Пані Фохт.
“Макбет” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вядзьмарка.
“Шампань-скага!” паводле вадэвіляў А. Чэхава “Прапанова” і “Юбілей” (пастаноўка Андрэя Гузія) –(навэлла “Юбілей”) – Мярчуткіна Настасся Фёдараўна.
“Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць” Б. Брэхта (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Ганстэр Эмануэле Гіры.
“Дзіця з Батлеема” паводле “Новага Запавету” і беларускіх народных песень (сцэнар і пастаноўка Мікалая Пінігіна) – Сялянка.
“Стомлены д’ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – 1-я дзеўка.
“Прынц Мамабук” А. Дударава (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Маруся.
“Трыбунал” А. Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў)– Паліна.
“Вячэра” Я. Шабана (пастаноўка Ніны Піскаровай) – Васіліна.
“Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Інгрыд.
“П'емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі)– Урбена.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўкаВалерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка)– Рэнэ.
“Шлях у Царград”З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка)– Пані, Наркацарыца.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) –Аўдоцця Назараўна.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) ­– Тэкля.
“Хто пакахае мадам?” А. Шурпіна (пастаноўкаВенедыкта Расстрыжэнкава) – Мадам дэ Лату.

Яе сённяшнія спектаклі:

“Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч ­(пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Жанчына.
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўкаСяргея Кавальчыка)– Маці, Зіма.
“Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) –Бабуля
“Тры Жызэлі ” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Жызэль асенняя
Яе фільмы:

“Третьего не дано” (пастаноўка І. Дабралюбава) – Алімпа.
“Контрольная по специальности” (пастаноўка Б. Шадурскага) – Лёля.
“Багрянная трава” к/м (пастаноўка У. Коласа).
“Давай поженимся” (пастаноўка А. Яфрэмава) – Зіна.
“Людзі на балоце” (пастаноўка В. Турава) – Дамеціха.
“Личные счеты” (пастаноўка А. Карпава) – Вера Захараўна.
“Радуніца” (пастаноўка Ю. Марухіна).
“Меня зовут Арлекино” (пастаноўка В. Рыбарава).
“Маці урагану”(пастаноўка Ю. Марухіна).
“Плач перапёлкі” (пастаноўка І. Дабралюбава).
“Кооператив «Политбюро», или Будет долгим прощанье” (пастаноўка М. Пташука).
“На тебя уповаю” (пастаноўка Я. Цыплаковай) – Дырэктар дзетдома.
“Тутэйшыя” (пастаноўка У. Панамарова) – Маці Мікіты Зноска.
“Эпилог” (пастаноўка І. Дабралюбава).
“Цветы от победителей” (пастаноўка А. Сурына) – Бабка Юркі.
“Рейнджер из атомной зоны” (пастаноўка В. Нікіфарава).
“Каменская” т/с (пастаноўка Ю. Мароза).
“Свежына з салютам” (пастаноўка І. Паўлава) – Рашучая.
“Закон” т/с (пастаноўка А. Веледзінскага).
“Анастасія Слуцкая” (пастаноўка Ю. Ялхова) – Сваха.
“Глыбокая плынь” (пастаноўка М. Касымавай, І. Паўлава).
“Дети Ванюхина” (пастаноўка Ю. Мароза).
“Рифмуется с любовью” (пастаноўка А. Яфрэмава) – Соф’я Паўлаўна.
“Я помню” (пастаноўка С. Січова).

Таццяна Мархель – непаўторны інтэрпрэтатар абрадавых цыклаў. Яна прадстаўляла Беларусь на міжнародных фальклорных фестывалях у Вільні, Таліне, Маскве, Адэсе, Польшчы, ЗША ды іншых краінах.

У спектаклі “Чарнобыльская малітва” гучаць беларускія народныя песні ў яе выкананні, якія яна запісала ад сваёй маці Веры Кірылаўны ў вёсцы Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна.

Яе творчасці прысвечаны дакументальныя фільмы: “І мацярынскі чуецца напеў” (1984 г.) ды “Вось такі лёс” (1994 г.)

Яе ўзнагароды:

Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978 г.).

У 1984 г. атрымала званне “Заслужаная артыстка БССР”

У 1999 г. узнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

За значны асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2004 г. Т. Р. Мархель ўзнагароджаная медалём Фр. Скарыны.

У 2011 г. атрымала званне “Народная артыстка Беларусі”

1994 г. – лаўрэат Міжнароднага конкурса радыёспектакляў “Суздаль-94” у Суздалі.

2001 г. - на фестывалі “Залаты Віцязь” (г. Тамбоў) атрымала прыз сімпатый гледачоў.

Прыз за лепшую жаночую ролю ў спектаклі “Жанчыны Бергмана” :

на фестывалі Нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску (2001 г.);
на фестывалі «Славянскія тэатральныя сутрэчы» ў Бранску (г. Бранск, 2002 г.);
на I Міжнародным тэатральным форуме “Залаты Віцязь” (г. Масква, 2003 г.);
на Міжнародным фестывалі “Тэатр. Чэхаў, Ялта”( г. Ялта, 2008 г.).
Прыз за лепшую жаночую ролю на VII Міжнародным тэлевізійна-тэатральным фестывалі “Гэты Дзень Перамогі…” (роля Паліны ў спектаклі «Трыбунал» А. Макаёнка, г. Масква, 2005 г.);

Комментарии