Аляксандр Падабед

Дата рождения: 30 мая 1951

Место рождения: г. Мінск, Беларусь

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1989)

У 1972 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс А.І.Бутакова). Працуе ў тэатры з 1973 года.

Сярод найлепшых роляў: Невядомы (“Раскіданае гняздо” Я.Купалы), Гараджанін (“…Забыць Герастрата!” Р.Горына), Гатоўчык (“Апошні шанц” В.Быкава), Юрка (“Характары” В.Шукшына), Камандзір карабля (“Аптымістычная трагедыя” Ус.Вішнеўскага), Вася (“Дзядзечкаў сон” Ф.Дастаеўскага), Валька (“Шрамы” Я.Шабана), Дато (“Закон вечнасці” Н.Думбадзэ), Аляксандр (“Шлях” А.Рэмеза), Паштмайстар (“Рэвізор” М.Гогаля), Беларда (“Валенсіянскія вар’яты” Лопэ дэ Вэгі), Салянік (“Радавыя” А.Дударава), Незнаёмы (“Жанчына з мора” Г.Ібсэна), Кадук (“Тры Іваны – тры браты” А.Вольскага), Арыель (“Бура” У.Шэкспіра), Старшыня камбеда (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Ахіл (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Камандор (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Усходні вучоны (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Халдзееў (“Кім” А.Дударава), Падрон Вічэнца (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Доктар Эрмет (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Ясунары Кавабата (“Дом, дзе спяць прыгажуні” Д.Хуана), Нільс Юленшэрна (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Райлі (“Уваходзіць свабодны чалавек” Т.Стопарда, Бацька (“Маці” К.Чапэка), Князь (“Ядвіга” А.Дударава), Янка Купала (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча).

Уладальнік Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2007)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Пан (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Мікіта (“Вечар” А.Дударава)
Іван Цюхай-Ліпскі (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Гендэль (“ГендэльБах” П.Барца)
Х’ю (“Translations” Б.Фрыла)
Штурмбанфюрэр (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Кесар (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Чарнушка (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Палкоўнік (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы