Автор постановки: Павел Пражко
Режиссер: Дзмітрый Цішко
В ролях: Андрэй Дробыш, Міхась Зуй, Павел Астравух, Дзмітрый Тумас, Марта Голубева, Антаніна Дубатоўка, Іларыя Шашко, Таццяна Дзянісава
Продолжительность: 70 минут
Премьера состоялась: 24 января 2019 года
Рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Цішко
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэй Жыгур
Мастак па святле Мікалай Суркоў
Пераклад з рускай мовы Марына Казлоўская
Ці ўмееце вы забіць цвік так, каб не патрапіць па пальцах? Калі ўмееце, тады гэты спектакль не пра вас. А пра каго? Чацвёра маладых людзей апынуліся ў нетыповай для сябе сітуацыі – у восеньскім садзе, на свежым паветры, пасярод багатага ўраджая яблык.. Перад імі стаіць не вельмі складаная задача – сабраць яблыкі ў драўляныя скрыні. Вось тут усё і пачынаецца! У садзе, аказваецца, лётаюць кусучыя пчолы, можа зламацца зуб аб цвёрды яблык і распачацца раптоўны прыступ астмы.
Як у крывым люстэрку кожны з гледачоў зможа пабачыць і пазнаць штосьці да болю знаёмае. У п’есе аўтара “новай драмы” Паўла Пражко адзіны станоўчы герой – смех.
Ну, і яблыкі.
Звяртаем увагу, што квіткі ў дзень спектакля можна набыць толькі праз касы тэатра.