Автор постановки: Аляксей Арбузаў
Режиссер: Валерый Раеўскі
В ролях: Ала Ельяшэвіч, Уладзімір Рагаўцоў
Продолжительность: 80 минут
Премьера состоялась: 16 мая 2009 года
Камерная сцэна
меладрама ў адной дзеі
Мастак – Барыс Герлаван
У жніўні 1968 года на Рыжскім узбярэжжы сустрэліся Ён і Яна. Яна – калісьці эксцэнтрычная артыстка. Ён – урач, загадчык аддзялення ў санаторыі. Такія розныя і непадобныя адзін да аднаго! Але ў кожнага за плячыма доўгае і няпростае жыццё, здабыткі і страты, а наперадзе, здаецца, толькі адзінота і ўспаміны… Але яны сустракаюцца – і пачынаецца гісторыя, поўная лірызму і настальгіі, гумару і смутку. Старамодная гісторыя пра вечныя пачуцці…
Мэтр айчыннай рэжысуры народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі Валерый Раеўскі паставіў гэты камерны спектакль да юбілею заслужанай артысткі Аўтаномнай Рэспублікі Крым Алы Ельяшэвіч, якая ў дуэце з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Рагаўцовым прадстаўляе яго на суд гледачоў.