Ала Ельяшэвіч

Дата рождения: 27 мая 1949

Место рождения: г. Мінск, Беларусь


Заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым (1999)



У 1971 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Актрыса драмы і кіно” (курс У.А.Маланкіна). Працуе ў тэатры з 1972 года.

Сярод найлепшых роляў: Зубаржат (“У ноч зацьмення Месяца” М.Карыма), Юлька (“Апошні шанц” В.Быкава), Вера (“Таблетку пад язык” А.Макаёнка), Зоська (“Раскіданае гняздо” Я.Купалы), Наташа (“Брама неўміручасці” К.Крапівы), Зінаіда Афанасьеўна (“Дзядзечкаў сон” паводле Ф.Дастаеўскага), Тамара (“Закон вечнасці” Н.Думбадзе), Рагнеда (“Звон – не малітва” І.Чыгрынава), Дамініка (“Дзверы стукаюць” М.Фермо), Уліта (“Лес” А.Астроўскага), Юлія (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Алена (“Таполевая завея” М.Задорнава), Дар’я (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Бона Сфорца (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава)
Лідзія Васілеўна (“Старамодная камедыя” А.Арбузава)

Комментарии