Автор постановки: Уильям Гибсон
Режиссер: Геннадий Мушперт
В ролях: Алла Поплавская, Анна Козлова
, Вера Кавалерова
, Иван Шрубейко
, Наталья Горбатенко
, Александр Полозков
, Василий Козлов
, Алеся Герасько
, Раиса Астрединова
, Иван Ушакевич
, Татьяна Ражавская, Александр Зеленко
, Андрей Королевич
, Елена Шабад
, Алексей Кирмуть,
Продолжительность: 90 минут
Премьера состоялась: 6 декабря 2009 года
Спектакль на беларускай мове
ад 10 гадоў
Пераклад на беларускую мову Жаны Лашкевіч
Мастак-пастаноўшчык – Ларыса Рулёва
Імпрэзу вядзе Наталля Грышановіч
Інфармацыя для дарослых гледачоў:
Аўтар п’есы “Звычайная лялька” Уільям Гібсан (1914-2008) зазнаў папулярнасці ў пяцідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Спектаклі паводле ягоных п’ес ставіліся на знакамітым тэатральным Брадвеі, фільмы паводле ягоных сцэнароў здымаліся ў Галівудзе і ўзнагароджваліся “Оскарамі” ды “Тоні”. Да сённяшняга дня драматургія пісьменніка не губляе вядомасці, застаецца сучаснай і запатрабаванай. У нашым тэатры пастаўлена ягоная п’еса “Стваральніца цуду”; а што да “Звычайнай лялькі”, дык п’еса (як драма альбо мюзікл) апанавала мноства разнастайных пляцовак усяго свету.
Інфармацыя для юных гледачоў:
У Амерыцы расказваюць такую гісторыю: аднойчы добры тата, мастак ды пісьменнік, знайшоў на гарышчы старую самаробную ляльку, пашытую з кавалачкаў тканіны. Тата яе пачысціў, зашыў, намаляваў ёй твар і аддаў дачцы: дачка якраз пачувалася не дужа добра і мусіла ляжаць у ложку. Ну хто б на яе месцы не ўзрадаваўся падарунку? Але лялька, якую назвалі Ганнай з кавалачкаў тканіны альбо Рэгедзі Эн (Raggedy Ann), была не такой простай, якой адразу здалася. З ёй пасябравала не толькі дзяўчынка, але і ўсе цацкі, якія былі ў доме. А добры тата весяліў іхнюю кампанію прыгодніцкімі гісторыямі і навыдумляў іх цэлую кніжку.
У хуткім часе такую Ганну і такую кніжку захацелі мець суседскія дзеці, а потым – іх сябры, сваякі, знаёмыя, аднакласнікі… Так што ў далёкім 1915 годзе давялося шыць такіх лялек і друкаваць такія кніжкі для ўсіх, хто жадаў іх мець. Гэта стала традыцыяй і працягваецца да сёння! У 1999 годзе з’явіўся Музей Raggedy Ann & Andy (бо ў 1920 годзе Ганна займела лялечнага брата Эндзі) – у амерыканскім горадзе Аркола, штат Ілінойс. Тамсама ў маі месяцы ладзяць адпаведны фестываль, каб уладальнікі чароўных лялек маглі адзін з адным пазнаёміцца.