Фото - постер к спектаклю Мешчанін у шляхецтве на AFISHA.me

Мешчанін у шляхецтве

Данное событие уже завершено.

О событии

Спектакль проходит на сцене Дома литераторов (ул. Фрунзе, 5)

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 120 хвілін.
Для гледачоў ад 15 год

Мастак-пастаноўшчык – Любоў ЦЫБАРАВА (Пенза)
Харэограф – Уладзімір САЖЫН (Масква)

Класічная п’еса Мальера распавядае пра небараку спадара Журдэна – заможнага мешчаніна, што шчыра марыць стаць сапраўдным арыстакратам. На гэтую думку яго падштурхоўвае каханне да высакароднай маркізы Дарымены. Дзеля гэтага Журдэн гатовы на самыя недарэчныя самадурствы. Але сям’я і акружэнне вырашаюць правучыць спадара Журдэна, “узводзячы” яго ў стан “мамамушы” – уяўнай турэцкай шляхты.

… У лютым 1669 года да Людовіка XIV прыбывае пасол ад турэцкага султана (тагачасныя гісторыкі сумленна збераглі для нас і ягонае імя, і апісанне ягонага выгляду і паводзінаў). Пасол ганарысты і вельмі казырыцца сваім станам і сваім султанам, але ў Версалі пляткараць, што султан гэтаму паслу ледзь даверыў даглядаць сад у Сералі.

Кароль Францыі, убраны пышна, годна і бліскуча, гэтаксама прымае і турэцкага пасла: пышна, годна, з усімі цырымоніямі. Натуральна, цікаўныя прыдворныя толькі што не бягуць ўслед за туркам, каб даведацца пра ягоныя ўражанні. Турак уражанняў не хавае і абвяшчае цікавым, што нават конская папона ягонага султана ззяе ярчэй і выглядае пышней. Французскае абурэнне апісваць не выпадае: межаў яму няма. Кароль выклікае прыдворнага камедыёграфа Мальера і прыдворнага кампазітара Люлі. Турак асуджаны: з яго мусяць кпіць і смяяцца самым натуральным і нявытанчаным чынам. У хуткім часе на свет Божы з’яўляецца камедыя “Мешчанін у шляхецтве”, – прынамсі так апісваюць гісторыкі тэатра гэтую з’яву.

У п’есе Мальера выпісаны цэлы маскарад – трэба разумець, за следам пасла пацягнулася ўсё пасольства і ўсе тагачасныя палітычныя звады . Але на пачатку нашага тысячагоддзя аддамо належнае Мальеру: ён крочыў куды далей за свайго караля. Ён, відаць, быў вельмі шчаслівы, калі забаўляўся сам і забаўляў іншых. Здаецца, гумар і смех Мальера не азмрочвае нішто: пра “Мешчаніна ў шляхецтве” і сёння мяркуюць як пра ўзор чысціні камедыйнага жанру.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Мешчанін у шляхецтве"

Читайте также