13 красавіка
“Центральны Дом Афіцерау”
СПЕКТАКЛЬ “ДЗЯДЫ”
Вялікая імправізацыя і вялікая імпрэза
Спектакль, якi чакалі чвэрць стагоддзя!
На беларускую тэатральную сцэну зноў вяртаецца нашумелая драма «Дзяды»!
Славутая пастаноўка паводле адной з самых вядомых кніг беларускай спадчыны, паэта Адама Міцкевіча, ужо паспела нарабіць нямала шуму і не збіраецца на гэтым супыняцца. Лепшыя беларускія акцёры, пад кіраўніцтвам творчай каманды з Літвы, выйдуць на беларускую сцэну для таго, каб паказаць свету найскладаную імправізацыю нашых дзён. Гэтая пастаноўка напоўнена мноствам супярэчнасцяў, канфліктаў, багаццем пачуццяў і не пакідае свайму гледачу ні адзінага шансу застацца абыякавым. Барацьба, Містыка, Любоў - гэта і многае іншае створыць той бязмежны акіян эмоцый, у які зможа акунуцца кожны.
Інсцэніроўка Максіма Клімковіча (Мінск, Беларусь) па паэме Адама Міцкевіча.
Рэжысёр: Рамунэ Кудзманайте (Вільнюс, Літва)
Кампазітар: Фаустас Латэнас (Вільнюс, Літва)
Мастак-пастаноўшчык: Марыус Яцовскис (Вільнюс, Літва)
Мастак па касцюмах: Надзея Гультяева (Вільнюс, Літва)
Пераклад на беларускую: Сяржук Мінскевіч.
Прадзюсер: Андрэй Чорны (Мінск, Беларусь)
Узнагарода “Лепшая мужская роля” Раману Падаляку на міжнародным фэстывалі “Vasara” у Літве