Ніна Піскарова

Дата рождения: 25 августа 1943

Место рождения: г. Ленінград, Расія


У 1964 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс А.І.Бутакова). З гэтага ж года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Ліка (“Мой бедны Марат” А.Арбузова), Соня (“Дзядзька Ваня” А.Чэхава), Люсіль (“Мешчанін у шляхецтве” Ж.-Б.Мальера), Ганна Крушына (“Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона), Іна (“Традыцыйны збор” В.Розава), Наташа (“На дне” М.Горкага), Маша (“Сэрца на далоні” І.Шамякіна), Святлана (“Выклік багам” А.Дзялендзіка), Уладыніна (“Яшчэ раз пра каханне” Э.Радзінскага), Зоя (“У мяцеліцу” Л.Ляонава), Кіра (“Гросмайстарскі баль” І.Штэмлера), Алёнушка (“Пунсовая кветачка” І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Марыйка (“Залатая карэта” Л.Ляонава), Брэшка-Брашкоўская (“Праўду! Нічога, акрамя праўды!” Д.Аля), Невядомая (“Безыменная зорка” М.Себасціяна), Ізабела Дрозд (“Амністыя” М.Матукоўскага), Надзея (“Трыбунал” А.Макаёнка), Майка (“Вясёлы тракт” Б.Васільева), Наташа (“Брама неўміручасці” К.Крапівы), Юля (“Апошні шанц” В.Быкава), Міленіна (“Пратакол аднаго паседжання” А.Гельмана), Алмашы (“Гульня з кошкай” І.Эркеня), Галя (“І змоўклі птушкі” І.Шамякіна), Люба (“Апошняе спатканне” А.Галіна), Марыя, Воля (“Закон вечнасці” Н.Думбадзе), Дона Ганна (“Каменны гаспадар” Л.Украінкі), Нявеста (“Чалавек з легенды” Я.Шабана), Люба (“Прызначэнне” А.Валодзіна), Лео (“Жудасныя бацькі” Ж.Както), Путніна (“Надзея Путніна” І.Малеева), Каралева (“Снежная каралева” Я.Шварца), Алена Уладзіміраўна (“Таполевая завея” М.Задорнава) і інш.

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Настасся Цімафееўна ( “Вяселле” паводле А.Чэхава)
Барадзіна (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Постановки с участием

Отзывы