Генадзь Аўсяннікаў

Дата рождения: 19 февраля 1935

Место рождения: г. Магілёў, Беларусь


Народны артыст СССР (1991)
Народны артыст Беларусі (1974)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)


У 1957 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра” (курс народнага артыста БССР К.М.Саннікава). Працуе ў тэатры з 1957 года.

Сярод найлепшых роляў: Дзед Цыбулька, Стары, Цярэшка Калабок, Антон Бусько (“Таблетку пад язык”, “Святая прастата”, “Трыбунал”, “Пагарэльцы” А.Макаёнка), Пустарэвіч (“Паўлінка” Я.Купалы), Бобчынскі (“Рэвізор” М.Гогаля), Дармядонт, Юсаў (“Позняе каханне”, “Даходнае месца” А.Астроўскага), Сорын, Чэбутыкін (“Чайка”, “Тры сястры” А.Чэхава), Язэп Карыта (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Караўкін (“Брама неўміручасці” К.Крапівы), Кічкайла (“Амністыя” М.Матукоўскага), Дубадзел (“Людзі на балоце” паводле І.Мележа), Кропля (“Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона), Брава-Жыватоўскі (“Плач перапёлкі” паводле І.Чыгрынава), Блазан (“Канец – справе вянец” У.Шэкспіра), Фама Апіскін (“Вечны Фама” У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Навум Прыгаворка (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Старшыня (“Паехалі!..” М.Захаранкі паводле твораў М.Крапіўніцкага), Янка (“Там і тут” Д.Кавачэвіча), Пісана (“Валенсіянскія вар’яты” Лопэ дэ Вэгі), Стэфана (“Бура” У.Шэкспіра), Мурашка (“Мудрамер” М.Матукоўскага, Дзяржаўная прэмія Беларусі), Аўдзей (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Ермалаеў (“Апошняе спатканне” А.Галіна), Пірам (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Рамеснік (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Скрыпач Мілер (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Гарошка (“Тутэйшыя” Я.Купалы).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Пранцысь Пустарэвіч (“Паўлінка” Я.Купалы)
Завальня (“Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я.Баршчэўскага)
Дзед Курыла (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Васіль (“Вечар” А.Дударава)
Равуноў-Каравулаў (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Ураднік (“Хам” Э.Ажэшкі)
Кучэра (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Глушак (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Пашкевіч (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы