Аляксандр Малчанаў

Дата рождения: 26 октября 1974

Место рождения: г. Ліда, Беларусь


У 1999 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Л.А.Манаковай). У тэатры з 1999 года.

Сярод найлепшых роляў: Кароль Марка (“Трыстан ды Ізольда” С.Кавалёва), Дзяметрый (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Сіман (“Брат мой, Сіман…” А.Казанцава), Буланаў (“Лес” А.Астроўскага), Чалавек (“Барух-Эмануэль” Дзм.Плакса), Джэфры (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Вільгельм (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Янка Здольнік (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Ондра (“Маці” К.Чапэка).

Пераможца ў намінацыі “За таленавітае выкананне мужчынскай ролі ў драматычным тэатры” (Сымон у спектаклі “Сымон-музыка” паводле Я.Коласа) на ІХ Тэлевізійна-тэатральным фестывалі “Ажылая казка” (Масква)
Прыз “За найлепшую мужчынскую ролю” (Дырыжор у спектаклі “Маэстра” М.Ладо) на Міжнародным кінафестывалі “Лістапад” (Мінск)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Жыгімонт Аўгуст (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава)
Сымон (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Лейтэнант Ёланд (“Translations” Б.Фрыла)
Іван Міхайлавіч Яць (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Крузэ (“Офіс” І.Лаўзунд)
Пастух (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)
Петэр Карпаці (“Арабская ноч” Р. Шымельпфеніга)

Постановки с участием

Отзывы