Фото - постер к выставке «Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі» на AFISHA.me

«Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі»

Данное событие уже завершено.

О событии

16 сакавіка а 12 гадзіне ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі», прымеркаванай да 100-годдзя ўтварэння РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ».
У экспазіцыі прадстаўлены выданні, якія распавядаюць аб багатай гісторыі зараджэння і развіцця медыцыны і аптэчнай справы ў Беларусі. Крыніцы размеркаваны па чатырох раздзелах: «Медыцына», «Аптэчная справа», «Вучэнне аб леках», «Лекавыя расліны».
На выставе адным з самых старажытных экспанатаў з’яўляецца «Гербарый», які надрукаваў Петэр Шофер (Peter Schöffer) у Майнцы ў 1484 годзе. У кнізе апісаны і праілюстраваны 150 раслін. Гравюры (на дрэве) расфарбаваны ад рукі зялёным, жоўтым, чырвоным і сінім.
Асабліва значным выданнем па медыцыне з’яўляецца «Салернскі кодэкс здароўя». У ім аўтар, іспанскі медык і алхімік Арнольд з Вілановы, прадставіў у вершах медыцынскае крэда Салернскай школы ў галіне правільнага харчавання і прадухілення захворанняў.
Вялікую цікавасць для наведвальнікаў прадставяць кнігі, якія адлюстроўваюць развіццё аптэчнай справы ў розныя гістарычныя перыяды. Выданні раскрываюць медыцынскае і аптэчнае мастацтва, накіраванае на захаванне здароўя людзей.
Экспазіцыя арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ» і разлічана на ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю.

РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ» (https://pharma.by/) – самая буйная фармацэўтычная арганізацыя г. Мінска, якая з’яўляецца неад’емнай часткай сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Асноўныя мэты прадпрыемства – захаванне здароўя і паляпшэнне якасці жыцця людзей.
У апошнія дзесяцігоддзі праяўляецца вялікая цікавасць да гісторыі айчыннай аховы здароўя. На працягу стагоддзяў у Беларусі сфарміравалася багатая і своеасаблівая медыцынская культура, якая творча ўвабрала ў сябе вопыт лячэбнай і аптэчнай справы розных школ і краін.

Уваход на адкрыццё вольны. У астатнія дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 красавіка 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Тэлефоны: для СМІ (8017) 293 28 81, для даведак: (8 017) 293 27 81.
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии