Фото - постер к выставке Дакументальная Выстава “Дзіядор Дзябольскі. Сябра паэта” на AFISHA.me

Дакументальная Выстава “Дзіядор Дзябольскі. Сябра паэта”

Данное событие уже завершено.

О событии

Дакументальная Выстава “Дзіядор Дзябольскі. Сябра паэта”,
прысвечанай 130-годдзюз дня нараджэння Д.Д.Дзябольскага

Быць можа, пуціна жыцця
Лягла пярсцёнкам, друг…

М. Багдановіч

Ёсць вядомае выслоўе: “Скажы мне, хто твой сябар, і я скажу табе, хто ты”, у геніяльнага паэта Максіма Багдановіча быў такі сябар – Дзіядор Дзябольскі. Сёлета мы адзначаем 130-годдзе з дня нараджэння Дзіядора Дзмітрыевіча. Юнакі вучыліся ў паралельных класах Яраслаўскай мужчынскай гімназіі, але сябравалі, часта сустракаліся, размаўлялі і разважалі, дзяліліся самымі патаемнымі думкамі і пачуццямі. Дзіядор падказваў сябру тэмы для паэтычных твораў, быў першым слухачом вершаў М.Багдановіча, ён першым звярнуў нашу ўвагу на цеплыню і пяшчоту, якая прысутнічала ў адносінах сябра з дзецьмі.
Дзіядор Дзябольскі нарадзіўся 29 красавіка 1892 года ў Рыбінску. У 1903 годзе паступіў вучыцца ў Рыбінскую мужчынскую гімназію, пасля пераводу бацькі ў Яраслаўль, працягнуў навучанне ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі. У 1911 годзе пасля заканчэння гімназіі вучыўся ў Маскоўскім Імператарскім універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце, пазней – на гісторыка-філалагічным факультэце.
З пачаткам Першай сусветнай вайны Дзіядор Дзмітрыевіч адправіўся на фронт братам міласэрнасці, быў узнагароджаны Георгіеўскім медалём 4-й ступені. У часе Другой сусветнай вайны заставаўся ў Маскве, прымаў удзел у супрацьпаветранай абароне. Пасля вайны вёў актыўнае культурнае жыццё, напісаў ўспаміны пра Максіма Багдановіча і вучонага Аляксея Залатарова, працягваў вывучаць Махабхарату, пераклады якой ён пачынаў рабіць яшчэ ў 1940-я гг. Зямны шлях Дзіядора Дзябольскага завяршыўся вясной 1964 года.
Фактычная біяграфія Дзіядора Дзябольскага раскрываецца праз фотаздымкі, дакументы, прадметы, перададзеныя ў музей яго пляменніцай – Нінай Сяргееўнай Дзябольскай (Масква). Другую частку экспазіцыі складаюць копіі дакументаў, выяўленыя супрацоўнікамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў фондах Расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва, Цэнтральнага дзяржаўнага архіва горада Масквы.

Выстава працуе з 25 чэрвеня па 22 ліпеня 2022 года,
Аўторак-нядзеля, з 10.00 да 18.30, уваход вольны
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.: (017) 355 22 95  

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии