Фото - постер к выставке «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча – жамчужыны Беларусі» на AFISHA.me

«Браслаўскі край і Налібоцкая пушча – жамчужыны Беларусі»

Данное событие уже завершено.

О событии

12 красавіка а 17-й гадзіне ў выставачным корпусе Мастацкага музея адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча – жамчужыны Беларусі». Уваход на адкрыццё выставы з 16:30 да 17:30 вольны.

Выстава знаёміць з плёнам мастацкага асваення, інтэрпрэтацыі знакамітых запаведных мясцін Беларусі. На працягу больш 70 гадоў тры пакаленні сям’і мастакоў Шыбнёвых гасцявалі і працавалі ў гэтых краях, ствараючы ў мастацтве паралель рэальнасці прыроды і людзей.

У экспазіцыю ўваходзяць каля 90 твораў жывапісу з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і, пераважна, са збору сям’і. Часавы дыяпазон прадстаўленых работ – пачатак 1950-х – пачатак 2020-х гг.

Карціны Анатоля Даміянавіча Шыбнёва (1907—1990), Таццяны Яўгенаўны Разінай (1908—1992), Яўгена Анатольевіча Шыбнёва (1935), Ніны Мікалаеўны Голышавай (1939), Аляксандра Яўгенавіча Шыбнёва (1962) у розных жанрах увасобілі ўбачанае і перажытае. Нягледзячы на розныя індывідуальныя стылістычныя асаблівасці, заўважна і агульнае для іх, яднаючае, рамантычнае і паэтычнае светаўспрыманне, якое выяўляецца, перш за ўсё, праз перадачу каляровага багацця навакольнага света.

Іх палотны маюць не толькі эстэтычную, але і гістарычную каштоўнасць, адлюстраваўшы, у тым ліку, зніклую архітэктуру, ранейшыя ландшафты.

Але перш за ўсё творы прадстаўленых майстроў – гэта падарожжа ў цудоўны свет прыроды, магчымасць пабываць, наведаўшы музей, на прасторах Браслаўшчыны, у запаведных мясцінах Налібокскай пушчы, убачыць тамтэйшых жыхароў і шчодрасць дароў зямлі.

Выстава «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча – жамчужыны Беларусі» будзе экспанавацца па 20 мая 2024 г. у выставачным корпусе (вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, залы 1 и 2).

Куратар выставы – Вайцэхоўская Валянціна Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии