Фото - постер к спектаклю Заручыны на AFISHA.me

Заручыны

19 декабря
четверг
  • 19:00
РТБД
20 декабря
пятница
  • 19:00
РТБД
21 декабря
суббота
  • 19:00
РТБД
22 декабря
воскресенье
  • 19:00
РТБД

О событии

Паводле п’ес “Як яны жаніліся” Аляксандра Валодзьскага і
“Пярэстая красуля”Аляксандра Чужыніна
16+

Жанр: вечар гарадскіх камедый
Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Сцэнограф: Юрый Саламонаў
Кампазітар: Андрэй Лабчэўскі
Харэограф: Дзіяна Юрчанка
Фотакантэнт: Алена Хмялеўская
Пераклад п’есы “Як яны жаніліся”: Власт (Вацлаў Ластоўскі)
Прэм’ера: 19 снежня 2024 года
Працягласць: 1 г. 50 хв. з антрактам

Маладыя дзяўчыны, якія чакаюць свайго шчасця… Хлопцы, для якіх шлюб – спосаб вырашыць асабістыя праблемы… І бацькі, якія безумоўна жадаюць найлепшага для сваіх красуль, хоць і клапоцяцца за лёс дачок па-рознаму... Гратэск і сакавіты гумар, эксклюзіўныя песні на вершы Янкі Купалы, яскравыя пластыка і харэаграфія, надзвычайныя сюжэты і персанажы, блытаніна і падман – усё дзеля шчаслівага выбару дзвюх маладых.

“Заручыны” – гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар! Неад’емнай часткай “вечара гарадскіх камедый” стане тэатральная гасцёўня, на якой кожны глядач зможа пагрузіцца ў каларыт і атмасферу Мінска канца XIX - пачатку XX стагоддзяў і стаць паўнавартасным сутворцам гарадской культуры таго часу.
Дзверы ў тэатральную гасцёўню адчыняюцца ў 18:30. Чакаем вас!

Ролі выконваюць:
“Як яны жаніліся”
Заблоцкі – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, Ігар Сідорчык
Ганна – Юлія Лазоўская, Ганна Лебедзева
Зайцэвіч – Алесь Ніканенка
Жлоба – Сцяпан Краўчук, Максім Паніматчанка
Уласенко – Уладзіслаў Віленчыц, Арсеній Луцкі
Алувец – Максім Карасцялёў, Сяргей Шымко
Гарадскі паэт – Канстанцін Воранаў, Віктар Багушэвіч
“Пярэстая красуля”
Бобкін – Віктар Багушэвіч, Сяргей Шымко
Барбара – Юлія Гружэўская, Дар’я Лазарчык
Раман – Сцяпан Краўчук, Алесь Ніканенка, Арсеній Луцкі
Марганчык – Максім Карасцялёў, Ігар Сідорчык
Ветэрынар, гарадскі паэт – Канстанцін Воранаў, Віктар Багушэвіч 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Заручыны"

Читайте также