Фото - постер к спектаклю Забалоцце на AFISHA.me

Забалоцце

Продолжительность: 100 минут

Премьера состоялась: 16 декабря 2023 года

Данное событие уже завершено.

О событии

Аўтары: Яўген Карняг, Каця Аверкава
Жанр: песня ў адной дзеі
Рэжысёр: Яўген Карняг
Мастак: Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава
Прэм’ера: 16 снежня 2023 года
Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін без антракту

Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі,
К свайму сталу, к нашаму прыпечку.
Хлеба-солі засылайце,
Каб было чым душы памінаць,
Год ад году,
Век ад веку.

РТБД працягвае збіраць і захоўваць скарбы мінулага, праз асэнсаванне досведу і спадчыны продкаў узмацняць сувязь са сваімі каранямі ў трылогіі “Песень у адной дзеі”.

Аснова спектакля “Забалоцце” – завяршальнай часткі трылогіі – рэальная гісторыя аб васьмі братах, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістая перапрацоўка аўтарамі страт, болю і страхаў іх продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду.

“Забалоцце” – назва рэальна існуючай вёскі, а таксама частка міфаў і паданняў, што зашыфравана ў нашым культурным кодзе.

У ролях:
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч
Арсеній Луцкі
Арцём Курэнь
Ганна Семяняка
Максім Брагінец
Дзмітрый Давідовіч
Вераніка Буслаева
Аляксандр Ніканенка
Уладзіслаў Віленчыц
Дзяніс Аўхарэнка
Гражына Быкава
Юлія Гружэўская
Юлія Лазоўская
Ганна Лебедзева 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Забалоцце"